Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя

Главная » Справочники  » Репрессированные литераторы, ученые, работники образования, общественные и культурные деятели Беларуси. Т. 4. Репрессированные учителя  » Том IV. Кнiга I  » ЗАРЭМБА Пётр Антонавіч 

ЗАРЭМБА Пётр Антонавіч

[1897, мяст. Глыбокае Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл. – ?]. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў настаўнікам у 22-м і 34-м прафесійна-тэхнічных вучылішчах у Мінску. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 12.9.1933 у Мінску па адрасе: Маркаўскі зав., д. 26, кв. 1. Асуджаны 13.12.1933 як “актыўны член контррэвалюцыйнай шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі” да 3 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Далёкаўсходні лагер НКВД, затым у Карагандзінскі лагер НКВД Казахскай ССР. Вызвалены ў 1936. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 16.4.1957. Групавая справа З. і інш. № 10240-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".