Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Непамяркоўныя.
Аповеды пра рэпрэсаваных і іх нашчадкаў. Рэпрэсаваных, але не зломленых...

  Не прыдуманыя, амаль дакументальныя, а шмат у чым і аўтабіяграфічныя апавяданні Леаніда Маракова, сабраныя ў кнізе «Непамяркоўныя», па часе ахопліваюць ледзь не ўсё XX стагоддзе. Напісаны яны свежым, лёгкачытэльным стылем і маюць вострыя, дынамічныя сюжэты. Сюжэты нібы «прыдуманыя» самой гісторыяй, самім жыццём. Жыццём-палётам над безданню...
  Па-рознаму складваюцца лёсы “непамяркоўных”, герояў Леаніда Маракова, але ўсіх іх лучыць галоўнае – нянавісць да несправядлівасці, нястомнае жаданне змагацца за волю, за лепшае жыццё. Змагацца да канца, змагацца любым коштам. Нават коштам уласнага жыцця.

Главная » Проза  » Непамяркоўныя Аповеды пра рэпрэсаваных і іх нашчадкаў. Рэпрэсаваных, але не зломленых...

Непамяркоўныя

Ён разумеў, што праграма яго засылкі разлічана надоўга, але калі раней яму толькі здавалася, то цяпер быў перакананы: ведалі б там, што гэта такое — паўтара года ў Амурдальлагу, — пашукалі б іншы варыянт укаранення... 
Спахапіўся, бо, падышоўшы да дзвярэй вагона, каб спусціцца па прыступках на перон, заўважыў чацвярых у скуранках. З ходу сцяміў: энкавэдысты... 
Пад вечар у хату нечакана ўваліўся ўвесь Анін клас. Смяяліся, спявалі хорам: «Наш паровоз, вперед лети, в коммуне остановка! Иного нет у нас пути — в руках у нас винтовка!». Смяяліся, не задумваючыся над сэнсам слоў, якія спявалі. А спявалі і танцавалі да ранку. Здавалася, жыццё цудоўнае і будучыня бязвоблачная. І на табе — удар у спіну. Бяда, што звалілася невядома адкуль. Вось ён, атрымліваецца, які прыпынак! Вось куды бясплатны паравоз ляціць! 
Быхоўскі плюнуў, перавёў дых і са злосцю рыкнуў на спецыялістаў па «ластаўцы»: — Чаго вылупіліся?! Ламайце гада! І яны зламалі. Зламалі Народнаму хрыбетнік. Але Платон гэтага ўжо не бачыў... 
«Нас больш, чым нелюдзяў, — думала яна. — І калі за жыццё кожнага з нас заплаціць сваім жыццём адзін з вылюдкаў, то раней ці пазней застанемся толькі мы. Нас будзе мала. Магчыма, вельмі мала, але — свет будзе іншым». 
Бездань, у якую ён зваліўся, была глыбокім катлаванам. Калі i дзеля чаго яго выкапалі, чаму кінулі — уцякач не ведаў. Ведаў iншае: недзе далей ці бліжэй ад гэтай глыбачэзнай ямы ёсць шмат — такіх і меншых, дзе ляжаць сотні, тысячы бязвінна забітых, а крыжа над імі — ніводнага, i ніколі не будзе. Мільёны загнаных у зямлю. Мільёны, якіх больш няма... 
Вяроўка за час чакання ажно ўзмакрэла ў руках і выслізгвала. Усё ж яму ўдалося звязаць чалавека ў споднім. «Чалавека? — перапытаў сябе Слава. — Не, чалавека мы не забівалі б»... 
Толік разумеў, што на такой хуткасці ў непрагляднай цемры яму не ўпісацца ні ў адзін паварот, але вецер, які ўварваўся ў кабіну, пасля таго як куля другога стрэлу разбіла задняе шкло, прымушаў яго па-ранейшаму ціснуць на педаль... 
«Глядзі, усё яшчэ жывы, — здзівіўся, апрытомнеўшы на нарах. Ён не ведаў, радавацца гэтаму ці не. За доўгія гады зняволення яму неаднойчы выпадала бачыць, як жывыя зайздросцілі мёртвым...» 
…аўтобус быў прапоўз міма. Ды нечакана кіроўца злітаваўся, затармазіў. Адчыніліся пярэднія дзверцы. Міхась прыкінуў, што, пэўна, уцiснецца на апошнюю прыступку. Неяк уплішчыўся, і дзверцы натужліва зачыніліся. Нехта (відаць, таксама хацеў улезці) грукнуў па іх кулаком. Але аўтобус ужо крануўся з месца. «Стукай, стукай, — буркнуў кіроўца сабе пад нос, — шмат вас, такіх стукачоў». Ён і не здагадваўся, што патрапіў у цэль... 
— Усё будзе добра, — прашаптаў Санька ці то сабе, ці то яблыні, адчуваючы, як ад холаду яго бяруць дрыжыкі, як пачынае трымцець і калаціцца ягонае худое цела, як злы мароз сціскае ледзянымі пальцамі сэрца… 
Выходзіў Валік з «Дзіцячага свету», і ягоны твар ззяў ад шчасця. Пра такія цацкі і марыць не мог і зараз нават на хвіліну не хацеў з імі разлучацца — а ну як абарвецца гэты чароўны сон? — і нёс усе набыткі сам... 
Вучні застылі ад гэткага незвычайнага пачатку ўрока. Сцяўся і светлавалосы, яснавокі, ціхі, з дзявочым тварам чацвёрачнік Лёша Малінкін. «Відаць, нехта гуляў з запалкамі і падпаліў дом, — выказаў здагадку. — Не, напэўна, адбылося нешта страшнейшае. Можа, у тым доме засталіся людзі? — гадаў Лёша, гледзячы на настаўніцу. — Вунь як перажывае, калоціцца ўся...» 
Шпаркім крокам перайшоў вулiцу, падбег да прыпынку. Хутчэй бы «двойка» пад’ехала. Хутчэй… Стоп! На тралейбус, што iдзе проста да дома, сядаць не трэба. Канспiрацыя — адзiн са складнiкаў поспеху падпольшчыка, ягоны шанец уцячы ад шпікаў, спушчаных уладаю... 
Добра, думаю, добра. Сасмяглыя — спатоляцца! І павярнуўся да ахвотнiкаў пагутарыць на абстрактныя тэмы. Усе трое пёрлi ўжо на мяне, і давялося напружыцца... 
Я маўчаў. Аглушылi страшныя для мяне з маленства словы: здраднiк радзiмы, агент iмперыялiзму. Нешта падказвала: я на шляху туды, адкуль можна не вярнуцца. Сэрца маё ўжо даўно калацiлася, як у злоўленага зайца. Здавалася, што яго гулкiя i частыя ўдары чуе ўся краiна, i ўсе навокал, калi мне давядзецца выйсці на вулiцу, пачнуць тыцкаць у мяне пальцам, i грымне голас Левiтана: «Вось ён, агент iмперыялiзму. Радзiма яго выгадавала, а ён — здрадзiў ёй!»... 
— Дык вось, удакладняю: прыз толькi адзiн, — працягваў нампалiт. — Другое i трэцяе месцы не разыгрываюцца. Нагадаю яшчэ, што выйгрыш пераможцы — унiкальны... 
Нехта сказаў: «Пакуль у нас ёсць той, каго мы любім, мы жывём». Мы любілі Дзеда і ягоную Красачку-Ясачку... 
«Ды што вы сабе думаеце? На што намякаеце? З чаго пачалося? З арышту? Э-э, тут, ведаеце, не гестапа, шаноўная. Вашага мужа i пальцам нiхто не крануў. Правялi толькi прафiлактычную гутарку. А што вы думалi? Ведаеце, кiм быў ягоны бацька?» 
Да агароджы, што акружала парк культуры i адпачынку iмя Чалюскiнцаў, заставалася ўсяго чуць-чуць, калi ўчэпiстая рука незнаёмца дацягнулася да хлопчыка i схапiла яго за каўнер… 
І яшчэ шмат што рабіў, выпрабоўваючы сябе. Але на сальта замахвацца не рашаўся: а раптам не так прызямліцца і зломіць сабе шыю? Цяпер таксама баяўся. Але цяпер непадалёку ад скачковай ямы стаяла Лена. Самая прыгожая ў лагеры дзяўчынка... 
Мама не хацела купляць велiк — як прадчувала. І аказалася — правільна прадчувала... 
Выходзілі з вады таксама паводле іх, з першага разу, завядзёнкі: Наташа крыху адставала, абхоплівала Саньку ззаду за плечы і так, паравозікам, паволі, нага за нагу, яны брылі да берага. Выйшаўшы, валіліся на халодную ад расы траву. Наташа гарнулася да Санькі, сагравала, нібыта дзіця, сваім целам, шаптала: «Мой мілы хлопчык!». Салодка туманілася свядомасць ад гэтых п’янкіх слоў. 
Калi гэтая прыгожая, з шыкоўнаю фрызурай i элегантнай постаццю жанчына ў крэмавым з серабрыстаю аблямоўкаю касцюме зайшла ў клас, Саньку адразу ж падумалася: шкада харашухi! Месяцы два, можа, i пратрымаецца — маладая ж, энергiчная, поўная сiл... 
— Не знаеш закона Ома — сядзi дома! Памятаеш прымаўку? 
Пазбаўлены любiмай работы, якой прысвяцiў усё жыццё, ён пеpшым часам не выходзiў з дома. «Як глядзець дзецям у вочы? — задаваў сабе адно i тое ж пытанне. — Выхоўваў, казаў: трэба iмкнуцца вучыцца жыць па-ленiнску, i дагаварыўся…» 

Поддержка проекта: Играть в Wild Love – Bet Boom | Bet Boom
 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".