Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » МЕЛХІСЕДЭК (ПАЕЎСКІ) 

МЕЛХІСЕДЭК (ПАЕЎСКІ)

[Міхаіл Львовіч; верас. 1878, в. Вітулін Канстанцінаўскага пав. Седлецкай губ., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — 17.5.1931, Масква], мітрапаліт, царкоўны дзеяч. Сын Льва Сямёнавіча Паеўскага*. Скончыў Сімферопальскую духоўную семінарыю (вучобу пачынаў у Санкт-Пецярбургскай), Казанскую духоўную акадэмію (1904). Выкладаў у Магілёўскай духоўнай семінарыі, выконваў абавязкі настаяцеля Магілёва-брацкага Богаяўленскага манастыра, быў сябрам Магілёўскага царкоўна-праваслаўнага брацтва. 18.12.1906 прызначаны настаяцелем Брацкага манастыра ў сане ігумена. Узнагароджаны паліцай. 24.1.1907 пераведзены ў Бялыніцкі манастыр Магілёўскага пав. ў сане архіепіскапа. З верас. 1907 настаяцель Херсонскага Уладзіміраўскага манастыра Таўрычаскай губ. У 1909 пераведзены ў Спаса-Праабражэнскі манастыр у г. Ноўгарад-Северскі Чарнігаўскай губ. З 1910 назіральнік Уладзікаўказскага духоўнага вучылішча. З 1914 рэктар Тыфліскай духоўнай семінарыі. 8.9.1916 хіратанісаны ў епіскапа Кранштацкага, вікарыя Петраградскай епархіі. З 17.6.1917 епіскап Ладажскі. З 1919 вікарны епіскап Слуцкі, з 1921 епіскап Мінскі і Тураўскі. Выступаў супраць абнаўленцаў, якія арганізавалі Беларускую аўтаномную праваслаўную царкву. Быў прыхільнікам стварэння Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы. У маі — чэрв. 1922 выклікаўся ў  АДПУ з  мэтай схіліць да супрацоўніцтва з абнаўленцамі. Адзін з  ініцыятараў склікання 10.7.1922 сходу бел. праваслаўнага духавенства. З  ліп. 1922 мітрапаліт Мінскі і Беларускі. З  1.6.1924 знаходзіўся пад следствам. Абвінавачаны ва ўтойванні царкоўнай маёмасці. Арыштаваны 22.12.1925. Вызвалены 4.5.1926. У студз. 1926 ухіліўся ў грыгарыянскі раскол. У канцы чэрв. 1926 пакаяўся перад мітрапалітам Сергіем (Страгародцавым) і  падаў прашэнне аб складанні сана архіепіскапа. 4.6.1927 зноў арыштаваны. Вызвалены 17.9.1927. На Вялікдзень 1928 у сане архіепіскапа прызначаны на Енісейскую і Краснаярскую кафедру. Меў намер вярнуцца ў Беларусь. У маі 1931 выкліканы ў Маскву на Сінод РПЦ. Раптоўна памёр у час службы ў маскоўскім Дарагамілаўскім саборы.

Літ.: Елевферий, митрополит. Неделя в Патриархии. Париж, 1933. С. 140—141; Мартос А., архиепископ. Беларусь в исторической государственной и церковной жизни. Мн., 1990. С. 259—262; Процька Т. Пакутнік за веру і бацькаўшчыну. Мн., 1996; Гарбінскі БРД; ЭГБ, т. 5; Правящие архиереи Минской епархии.


* Н. ў 1850. Археолаг, краязнаўца, літаратар, святар Камянец-Літоўскага храма. Друкаваўся ў «Холмско-Варшавском Епархиальном Вестнике», «Литовских Епархиальных Ведомостях», «Виленском Вестнике», «Гродненских Губернских Ведомостях», «Мо­сковских Ведомостях» і інш. Удзельнік археалагічных з’ездаў у?Маскве, Вільні, Рызе. Падрабязней: www.rulex.ru.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".