Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. II  » Том II  » МАРОЗАЎ (МОРОЗОВ) Іосіф Мікалаевіч 

МАРОЗАЎ (МОРОЗОВ) Іосіф Мікалаевіч

[1894, в.  Волька-Аброўскае Слонімскага пав. Гродзенскай губ. — ?]. Рускі. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю. Да арышту настаяцель Пакроўскай царквы ў Маладзечне Мінскай вобл. Быў жанаты, меў дзіця. Арыштаваны 13.3.1940 у Маладзечне па адрасе: вул. Пушкіна, д. 52. Асуджаны 4.9.1940 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa 8 гадоў ППК. Этапаваны ў Каргапольскі канцлагер АДПУ Архангельскай вобл. Вызвалены 1.9.1941 па амністыі для польскіх грамадзян. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 19.7.1989 пракуратурай БССР. Асабовая справа М. № 26459-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".