Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » КУТАРГА (КУТОРГА) Мікалай Грыгор’евіч 

КУТАРГА (КУТОРГА) Мікалай Грыгор’евіч

[1894, мяст. Копысь Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — ?], настаўнік, святар (?), верагодна, сын Грыгорыя Кутаргі. У 1912 вучыўся ў 4 класе Магілёўскай духоўнай семінарыі (скончыў у 1914 (?). У 1920-я г., верагодна, служыў святаром. У 1930-я г. працаваў настаўнікам у чыгуначнай школе ў Асіповічах Магілёўскай вобл. Арыштаваны 25.6.1938. Абвінавачваўся ў прыналежнасці да «шпіёнскай арганізацыі». 22.4.1940 пастановай НКВД Беларускай чыгункі асабовая справа К. (№ 4955; захоўваецца з фотаздымкам у архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) спынена. Далейшы лёс невядомы.

Кр.: НГАБ, ф. 2257, в. 1, с. 20; НАРБ, ІКБР.

 

 


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".