Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » КУТАРГА (КУТОРГА) Грыгорый Канстанцінавіч 

КУТАРГА (КУТОРГА) Грыгорый Канстанцінавіч

[1860 в. Косцінка Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Магілёўскі р-н — 22.4.1938, Магілёў, турма НКВД]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля, верагодна, брат Васілія Канстанцінавіча Кутаргі*, бацька Мікалая Кутаргі. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Міхайлаўскай царкве в. Азёры Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чэрыкаўскі р-н Магілёўскай вобл. З 1912—13 настаяцель Успенскай царквы в. Гразівец Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 2.3.1938 у Магілёве. Асуджаны 14.3.1938 тройкай НКВД як «удзельнік контррэвалюцыйнай кулацкай арганізацыі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 2.9.1961 Магілёўскім абл. судом. Групавая справа К. і інш. № 7486-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР.


* Скончыў духоўнае вучылішча. Служыў настаяцелем у Св.- Антонаўскай царкве в. Янава (Кісялёва Буда) Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Клімавіцкі р-н Магілёўскай вобл.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".