Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » КУРНОСАЎ (КУРНОСОВ) Міхаіл Паўлавіч 

КУРНОСАЎ (КУРНОСОВ) Міхаіл Паўлавіч

[1898, в. Беладзедаўка Суражскага пав. Віцебскай губ., цяпер тэрыторыя Віцебскага р-на (вёска не існуе) — 7.10.1937, Віцебск, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да першага арышту дыякан (паводле іншых звестак псаломшчык) Успенскай царквы в. Казакова Веліжскага пав. Віцебскай губ., цяпер Віцебскі р-н. Меў жонку Лідзію Сямёнаўну (33 гады), дачок Наталлю і Фёклу. Арыштаваны 24.5.1928 у роднай вёсцы. Асуджаны 8.10.1928 асобай нарадай АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў высылкі. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Зноў арыштаваны 27.3.1932 і 23.5.1932 прыгавораны са свяшчэннаслужыцелямі Яўціхіем Блахіным, Іаанам Озеравым за тое ж «злачынства» дa 5 гадоў ППК. Пасля вызвалення жыў у Віцебску, працаваў шкляром у «Рэмканторы гаржылсаюза». У трэці раз арыштаваны 19.9.1937 у Віцебску па адрасе: 1-ы Вялікалукскі зав., д. 8. Тройкай НКВД 28.9.1937 асуджаны да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Па першай справе (№ 21742-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 10.4.1992, па другой (№ 17191-п) 31.8.1989, па трэцяй 28.7.1956.

Кр.: Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі; БНДЦЭД.


Поддержка проекта: лобовое стекло антибликовое xc90
 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".