Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » КУЛЬЧЫЦКІ (КУЛЬЧИЦКИЙ) Ляонцій 

КУЛЬЧЫЦКІ (КУЛЬЧИЦКИЙ) Ляонцій

[22.1.1920, в. Ганута Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Вілейскі р-н Мінскай вобл. — пасля 1990], протаіерэй. Беларус. Сын Ніла Кульчыцкага, мітрафорнага протаіерэя, настаяцеля адной з Віленскіх цэркваў, благачыннага Віленскай акругі. Скончыў 3 класы Віленскай духоўнай семінарыі (у 1934 пакінуў вучобу па стане здароўя), Віленскую беларускую гімназію (1937), Землямерны дзяржаўны тэхнікум (30.4.1942). 23.11.1941 ажаніўся з Маргарытай Іларыёнаўнай (н. 20.4.1924 у Паставах, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл.), дачкой другога святара Пастаўскай Мікалаеўскай царквы протаіерэя Іларыёна Івашкевіча. Гадаваў сына Алега (н. 30.8.1942). З 1.4.1942 выконваў абавязкі псаломшчыка Пакроўскай царквы в. Беніца. З 1.1.1943 настаўнік няпоўнай СШ, з 5.12.1943 і да 24.6.1944 дырэктар рамеснай школы ў Маладзечне. З 9.8.1944 да 28.10.1944 знаходзіўся пад следствам пры Маладзечанскім абл. упраўленні МДБ. Вызвалены ў сувязі са спыненнем справы. З 15.3.1945 і да 13.9.1947 землеўпарадчык Маладзечанскага абл. аддзела сельскай гаспадаркі. 10.8.1948 архіепіскапам Мінскім і Беларускім Піцірымам рукапаложаны ў іерэя. З 11.8.1948 выконваў абавязкі другога святара Мікалаеўскага храма ў Паставах, дзе настаяцелем быў яго хворы цесць. З 15.12.1948 — другі святар храма. З 4.1.1949 да 15.6.1949 выконваў абавязкі настаяцеля Пастаўскай царквы (пасля арышту 1.1.1949 настаяцеля Ісідара Насекайлы). З 3.10.1949  — у храме ў гонар роўнаапостальных Канстанціна і Алены ў Валожыне Мінскай вобл., благачынны цэркваў Валожынскай акругі (з 28.7.1951). 17.5.1956 прызначаны настаяцелем Міхайлаўскага храма ў Слуцку Мінскай вобл., благачынным Слуцкай акругі (да сак. 1961). З 20.3.1972 да 1.11.1977 па сумяшчальніцтве служыў у Сімяонаўскай царкве в. Барок Слуцкага р-на. Узнагароджаны набедранікам (1950), скуф’ёй (1952), камілаўкай (20.3.1953), нагрудным крыжам (1955), санам протаіерэя (1961), паліцай (1966), Патрыяршай граматай (1981), мітрай (1983). З 15.2.1989 за штатам. Апошнія гады жыў у Слуцку.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1., в. 1, с. 298.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".