Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » КУЗЬМЕНКА (КУЗЬМЕНКО) Міхаіл Сімяонавіч 

КУЗЬМЕНКА (КУЗЬМЕНКО) Міхаіл Сімяонавіч

[8.11.1915, Гомель — 12.3.1986], мітрафорны протаіерэй, гісторык царквы, публіцыст. З мяшчанскай сям’і. Пасля сканчэння СШ працаваў на розных грамадзянскіх прадпрыемствах. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю (1935), 3 курсы багаслоўскага ф-та Варшаўскага ун-та (1939), 2 курсы Віленскай кансерваторыі (1941), Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1971, завочна). Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. 31.5.1942 у Свята-Духавым Віленскім манастыры епіскапам Ковенскім, вікарыем Літоўскай епархіі Даніілам (Юзьвюкам) рукапаложаны ў дыякана, 27.6.1943 — у  святара. Служыў сакратаром управы, загадчыкам гаспадаркі Свята-Духава манастыра, выхавальнікам, выкладчыкам, інспектарам Віленскай духоўнай семінарыі. Адначасова быў казначэем на Віленскай панчошнай фабрыцы. З  12.9.1944 да 20.11.1944 начальнік аддзела працы і зарплаты Дзяржаўнага скуранога камбіната «Чырвоная Зорка» ў Вільні. 3.4.1945 прызначаны настаяцелем Спаса-Праабражэнскай царквы в. Порплішча, цяпер Докшыцкі р-н Віцебскай вобл., благачынным Докшыцкай акругі (з 16.5.1946). 27.6.1941 ажаніўся з Вольгай Антонаўнай Высоцкай (н. 16.5.1919 у Іркуцку, Расія), гадаваў сыноў Ігара (1943), Уладзіміра (1946) і дачку Арыядну (1949). Арыштаваны 19.2.1951. Асуджаны да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Мінеральны канцлагер МДБ Комі АССР (Інта). Вызвалены 1.6.1956 датэрмінова са зняццем судзімасці. Некаторы час жыў у Куйбышаве. 11.10.1956 мітрапалітам Мінскім і Беларускім Піцірымам (Свірыдавым) прызначаны другім святаром Уваскрасенскага сабора ў Барысаве. З 8.10.1957 трэці святар Петра-Паўлаўскага сабора ў Гомелі. З 17.1.1958 другі святар Барыса-Глебскага храма ў Магілёве. 13.6.1961 прызначаны настаяцелем Свята-Троіцкай царквы ў мяст. Галоўчын Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл. З 1.6.1970 і да смерці настаяцель Спаса-Еўфрасіннеўскага храма ў Полацку Віцебскай вобл. Узнагароджаны скуф’ёй (1943), камілаўкай (1946), нагрудным крыжам (1949), санам протаіерэя (1958), мітрай (1979), ордэнам Сергія Раданежскага 2-й ступені (1980). Аўтар публікацый па гісторыі праваслаўнай царквы. Рэабілітаваны 28.11.1978. Пахаваны ў Вільнюсе.

Кр.: ЭГБ, т. 4; Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 391.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".