Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » КРЫМСКІ (КРЫМСКИЙ) Пётр Львовіч 

КРЫМСКІ (КРЫМСКИЙ) Пётр Львовіч

[1873 або 1878, в. Анісімавічы (?) Магілёўскага пав. (паводле інш. звестак в. Нічыпаравічы Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], дыякан. Беларус. З духоўнага саслоўя. Служыў у  Магілёўскай епархіі. Арыштаваны 31.12.1929 у в.  Трыбушкі Шклоўскага р-на. Праходзіў па адной справе са святаром Анісімам Каваленкам, старастам і актыўнымі прыхаджанамі. Асуджаны 10.4.1930 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 1 года зняволення. Пасля вызвалення жыў у в. Хоцімка Шклоўскага р-на. Зноў арыштаваны 29.12.1932. Прыгавораны 8.2.1933 да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (№ 10513-сн; захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.) рэабілітаваны 8.7.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Па другой (№ 10449-сн) 31.8.1991.

Разам з К. быў арыштаваны, асуджаны да 5 гадоў ППК і рэабілітаваны па адной справе яго сын Мікалай Крымскі. Далейшы яго лёс таксама невядомы.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".