Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » КРЫВАДУБСКІ (КРИВОДУБСКИЙ) Ігнат Ігнатавіч
[1894, в. Бранавічы, цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 29.11.1938, Мінск, турма НКВД]. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту псаломшчык Успенскага сабора ў Слуцку Мінскай вобл. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 14.3.1933 у Слуцку па адрасе: вул. Глухая, д. 22. Асуджаны 9.6.1933 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» і як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 3 гадоў ППК. 13.11.1938 тройкай НКВД прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 17.7.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа К. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.