Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » КРУК Вольга Ігнатаўна
[1895, в. Цецеравец Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. — ?]. Беларуска. З сялянскай сям’і. Да арышту псаломшчыца Спаса-Праабражэнскай царквы в. Вяляцічы Барысаўскага р-на Мінскай вобл. Арыштавана 31.1.1931. Асуджана 4.7.1931 са святаром царквы Аляксандрам Юнацкевічам і актыўнымі прыхаджанамі тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» і «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 25.8.1989 пракуратурай БССР. Групавая справа К. і інш. № 28026-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.