Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » КРАЎЗЭ (КРАУЗЕ) Лаўр Васілевіч
[1891, мяст. Краснаполле Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — 11.11.1937, Орша, турма НКВД], святар, настаўнік. Беларус. З сям’і службоўца. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю (1913). Верагодна, служыў у адным з праваслаўных храмаў Магілёўскай або Віцебскай губ. Быў жанаты, гадаваў двое дзяцей. У 1930-я г. дырэктар школы ў пас. Барань Аршанскага р-на Віцебскай вобл. Арыштаваны 17.9.1937. Асуджаны 23.10.1937 тройкай НКВД за «шпіёнскую дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 14.7.1958. Асабовая справа К. № 7249-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: БНДЦЭД.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.