Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » КРАСІНСКІ (ТАМАШОЎ) (КРАСИНСКИЙ) (ТОМАШЕВ) Мікалай Фаміч 

КРАСІНСКІ (ТАМАШОЎ) (КРАСИНСКИЙ) (ТОМАШЕВ) Мікалай Фаміч

[1891, Вілейка Віленскай губ., цяпер Мінскай вобл. — 23.11.1938, турма НКВД], тэатральны дзеяч, удзельнік хрысціянскага руху. Беларус. Са шляхецкай сям’і. Скончыў 1-ю Віленскую гімназію і юрыдычны ф-т Пецярбургскага ун-та (1915). З 1920 жыў у Вільні. Працаваў настаўнікам, потым інспектарам у праваслаўнай духоўнай семінарыі. У 1922—24 выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі, працаваў у бел. грамадска-культурных арганізацыях, у тым ліку ў Цэнтральнай школьнай радзе і ў Беларускім навуковым таварыстве. Падтрымліваў беларусізацыю праваслаўнай царквы. Адзін з кіраўнікоў і арганізатараў «Беларускай драматычнай майстроўні», дзе ў 1922 паставіў спектаклі «У зімовы вечар» паводле Э.Ажэшкі і «Лес шуміць» паводле У.Караленкі. У 1923 эміграваў у БССР. Працаваў у Наркамаце асветы БССР. З 1925 нам. старшыні секцыі мастацтва і старшыня тэатральнай секцыі Інбелкульта. У 1926—28 дырэктар БДТ-2; з  1928вучоны сакратар Беларускага дзяржаўнага музея. Падчас арышту — адказны сакратар «Беларускага таварыства драматургаў і кампазітараў». Пісаў аб праблемах культуры ў Зах. Беларусі (у тым ліку ў зборніку «Беларускае мастацтва»). Арыштаваны АДПУ 14.3.1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». 10.4.1931 калегіяй АДПУ асуджаны за «шкодніцтва і антысавецкую дзейнасць» да 5 гадоў высылкі ў Оханск (паводле інш. звестак у Шадрынск). У 1935 пераехаў у Сарапул. Зноў арыштаваны 12.6.1938 і 30.10.1938 асобай нарадай пры НКВД Туркменскай ССР прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 19.9.1960 судовай калегіяй па крымінальных справах Вярхоўнага суда БССР. Групавая справа К. і інш. № 20951-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: БНДЦЭД; Гарбінскі БРД; Тэатральная Беларусь. Энцыклапедыя. У 2 т. Мн., Т. 1. С. 538. Мн., 2002; Рэпрэсаваныя...


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".