Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » КОШАЛЕЎ (КОШЕЛЕВ) Андрэй Іванавіч 

КОШАЛЕЎ (КОШЕЛЕВ) Андрэй Іванавіч

[1892, в. Худаўцы Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. — ?], святар. Беларус. З сялянскай сям’і. Меў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 1.3.1932 у в. Нарэйша, цяпер тэрыторыя Сенненскага р-на Віцебскай вобл. (вёска не існуе). Асуджаны 5.6.1932 з псаломшчыцай Бешанковіцкай царквы Аленай Магер і старастам Васілём Талстым асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі ў Казахстан. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. 20.7.1939 у час знаходжання ў турме НКВД у Магілёве абвінавачаны ў «контррэвалюцыйнай агітацыі» і 8.2.1940 прыгавораны да 5 гадоў ППК. Этапаваны ў Карагандзінскі канцлагер МДБ Казахскай ССР. Вызвалены 1.1.1945. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (№ 20811-п; захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) рэабілітаваны 27.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл., па другой (№ 13454; захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.) 18.4.1990 прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР.

Кр.: НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".