Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » КОХАН Ігнацій Герасімавіч 

КОХАН Ігнацій Герасімавіч

[снеж. 1881, в. Ямінск Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Любаньскі р-н Мінскай вобл. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1910-я г. — псаломшчык Мікалаеўскага храма в. Грозава Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Капыльскі р-н Мінскай вобл. 8.3.1915 рукапаложаны ў дыякана. У 1920-я г. служыў у Раства-Багародзіцкай царкве ў роднай вёсцы. Арыштаваны 8.12.1929. Асуджаны 20.1.1930 са святарамі, старастам і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся ў Беларусь. Служыў настаяцелем у Слуцкім Мікалаеўскім саборы. Зноў арыштаваны 14.3.1933 у Навадворцах. 9.6.1933 прыгавораны калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі» да 5 гадоў ППК (заменена на ссылку). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 29.5.1989 пракуратурай БССР. Справы К. № 23208-с і № 27605-с (групавая) захоўваюцца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".