Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » КОЎШ (КОВШ) Аляксандр 

КОЎШ (КОВШ) Аляксандр

[1890, в. Рыдзялі, цяпер Верцялішкаўскі сельсавет Гродзенскага р-на — 1943, Мінск], святар, публіцыст. Скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю, працаваў на Століншчыне (цяпер Брэсцкая вобл.). Пасля бухгалтарскіх курсаў служыў у аддзяленні Расійскага дзяржаўнага банка ў Любліне. З пачаткам 1-й сусветнай вайны эвакуіраваўся ў Разань, потым у Майкоп. Вярнуўся ў Зах. Беларусь у 1921. Рукапаложаны ў іерэя ў Гродне епіскапам Уладзімірам (Ціханіцкім). З 1925 у Вільні, настаяцель прыхода ў Шніпішках. Выкладаў Закон Божы ў Віленскай беларускай гімназіі. Выступаў у друку па пытаннях царкоўнага і грамадскага жыцця, за беларусізацыю царквы. Супрацоўнічаў з БСРГ. У сувязі з яе забаронай у 1927 арыштаваны польскімі ўладамі, але неўзабаве апраўданы і вызвалены. У 1928—29 рэдактар-выдавец царкоўна-грамадскага час. «Беларуская зарніца» і газ. «Народная ніва» (з 5.1.1928). У 1930—32 з-за канфлікту з Р.Астроўскім звольнены з гімназіі. З крас. 1932 член Праўлення Беларускага Інстытута гаспадаркі і культуры. Кіраўнік секцыі Чырвонага крыжа пры Беларускім цэнтры. Быў пазбаўлены ўладамі месца настаяцеля Пятніцкай царквы, адпраўлены святаром у в. Кастыкі Вілейскага пав. Вярнуўся ў Вільню ў 1939, служыў у Мікалаеўскім храме. У другой палове 1941 прызначаны ў выдавецкую камісію пры мінскім архірэі. Удзельнічаў у выратаванні яўрэяў, за што быў арыштаваны гестапа і расстраляны.

Кр.: ЭГБ, т. 4; Garbiñski J., Turonek J. Bia³oruski ruch chrześcijański XX wieku; Рэпрэсаваныя...

 


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".