Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » КОСТКА (КОСТКО) Сімяон 

КОСТКА (КОСТКО) Сімяон

[24.5.1921, в. Куноса Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. — крас. 1996, Брэст], мітрафорны протаіерэй. Сын Міхаіла Косткі. Скончыў Ленінградскую духоўную семінарыю (1960), Ленінградскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1969). Удзельнік 2-й сусветнай вайны. У першай палове 1940-х г. ажаніўся з Верай Пятроўнай Ізгейм, гадаваў сына Уладзіміра (н. ў 1947). Арыштаваны ў другой палове 1940-х г. Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі». Асуджаны да ВМП. Вызвалены і амнісціраваны са зняццем судзімасці ў першай палове 1950-х г. У 1956 мітрапалітам Мінскім і Беларускім Піцірымам (Свірыдавым) рукапаложаны ў іерэя і прызначаны настаяцелем Георгіеўскай царквы в. Валавель Драгічынскага р-на Брэсцкай вобл. У 1961 пераведзены ў Пакроўскі храм в. Бухавічы Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. З 1965 настаяцель Уваскрасенскай царквы г.п. Антопаль Драгічынскага р-на. З 1968 другі святар Петра-Паўлаўскага храма ў Кобрыне. З 1970 настаяцель Мікалаеўскай царквы в.  Шарашова Пружанскага р-на Брэсцкай вобл. 29.6.1990 епіскапам Брэсцкім і Кобрынскім Канстанцінам (Хомічам) прызначаны клірыкам Сімяонаўскага кафедральнага сабора ў Брэсце. Узнагароджаны ордэнам Сергія Раданежскага (1991).

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".