Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » КОРШУНАЎ (КОРШУНОВ) Уладзімір Іванавіч
[1879, в. Кацялёва Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю. У пачатку 1900-х г. прызначаны псаломшчыкам Іаана-Прадцечанскага храма в. Анікавічы Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Горацкі р-н. 7.2.1906 пераведзены ў Свята-Троіцкую царкву ў Горках. Рукапаложаны ў іерэя. У 1920-я г. настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы ў роднай вёсцы. Арыштаваны 11.2.1930. Асуджаны 12.3.1930 са святарамі Магілёўскай епархіі Максімам Галубковым, Фёдарам Івановым, Міхаілам Піневічам, Кірылам Сухабаеўскім асобай нарадай пры АДПУ за «агітацыю супраць калгасаў» дa 3 гадоў высылкі ў Сібір. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 30.8.1998 пракуратурай Магілёўскай вобл. Групавая справа К. і інш. № 10852 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.