Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » КОРЗУН Анатолій Мікалаевіч 

КОРЗУН Анатолій Мікалаевіч

[18.1.1916, манастыр Опціна Пустынь Казельскага пав. Калужскай губ., Расія — 11.3.1981, Мінск], протаіерэй. Са шматдзетнай сям’і протаіерэя Мікалая Феафілавіча Корзуна. Скончыў Віленскую духоўную семінарыю (1936). Служыў псаломшчыкам у Іаана-Прадцечанскай царкве в. Засулле Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. 12.9.1937 ажаніўся з Міладоўскай Лідзіяй Іванаўнай, гадаваў трое дзяцей. 19.9.1937 епіскапам Гродзенскім і Навагрудскім Савам (Саветавым) рукапаложаны ў дыякана, 24.10.1937 — у святара і прызначаны настаяцелем Іаана-Прадцечанскага храма в. Новая Воля, цяпер тэрыторыя Польшчы (?). У 1941 мітрапалітам Мінскім і ўсяе Беларусі Панцеляіманам (Ражноўскім) накіраваны настаяцелем Мікалаеўскага храма в. Дубна Скідзельскага р-на Гродзенскай вобл. З 5.12.1948 служыў у новаадкрытай Ільінскай царкве в. Малыя Сцяпанішкі, цяпер Мастоўскі р-н Гродзенскай вобл. У 1949 па запрашэнні епіскапа Вялікалуцкага і Тарапецкага Міхаіла (Рубінскага)* заняў месца першага святара Казанскага кафедральнага сабора ў Вялікіх Луках Пскоўскай вобл., Расія. У 1950 пераведзены ў Свята-Троіцкую царкву Невеля Пскоўскай вобл. У 1951 вярнуўся ў сабор у Вялікіх Луках. З 1952 святар Усясвяцкага храма г. Тарапец Вялікалуцкай вобл. Арыштаваны 12.4.1952. Асуджаны 9.8.1952 ваенным трыбуналам БВА Гродзенскай вобл. да 25 гадоў ППК. Этапаваны ў Варкуцінскі канцлагер МДБ Комі АССР, потым у Мардоўскую АССР. Жонка Лідзія засталася адна з 4 непаўналетнімі дзецьмі. 20.6.1956 камісіяй прэзідыума Вярхоўнага савета СССР справа перагледжана і тэрмін зніжаны да 12 гадоў 6 месяцаў. 20.10.1960 умоўна-датэрмінова вызвалены з месцаў зняволення. У 1961 некаторы час служыў псаломшчыкам Усясвяцкага храма ў г. Тарапец, але пасля выкліку ў органы дзяржбяспекі, дзе К. «растлумачылі», што вызвалены ён умоўна і таму бліжэйшыя 4 гады павінен адпрацаваць на грамадзянскай працы, пакінуў храм. Са снеж. 1961 электрык Тарапецкай мэблевай фабрыкі, а пасля пераезду ў г. Невель у  1963 электраманцёр будаўніча-мантажнага ўпраўлення № 135. З чэрв. 1965 выконваў абавязкі псаломшчыка-рэгента Свята-Троіцкай царквы г. Невель. Са снеж. 1965 служыў у Свята-Троіцкім храме г. Востраў Пскоўскай вобл. З  1.10.1966 епіскапам Архангельскім і Холмагорскім Ніканам (Фамічовым) прызначаны настаяцелем Спаса-Праабражэнскай царквы с. Айкіна Комі АССР. З 12.3.1979 служыў у Раства-Багародзіцкім храме ў г. Кіраў Калужскай вобл., потым у царкве ў гонар Праведнага Лазара ў г. Людзінава той жа вобл. Узнагароджаны скуф’ёй (1944), камілаўкай (1947), нагрудным крыжам (1968), санам протаіерэя (1970), паліцай (1973), нагрудным крыжам з упрыгожаннямі (1976), ордэнам князя Уладзіміра 3-й ступені, мітраю (1980). З 1.1.1981 за штатам. Пахаваны на Паўночных могілках.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 315.


Свецкае імя: Мікалай Аляксандравіч; н. ў 1872. Скончыў Аляксандраўскую Місіянерскую духоўную семінарыю. Пастрыжаны ў манашаства. 29.4.1945 хіратанісаны ў епіскапа Херсон­скага і Мікалаеўскага. З 1947 епіскап Кіраваградскі і Чыгірынскі. 12.5.1947 звольнены на пакой у распараджэнне архіепіскапа Мінскага і Беларускага Піцірыма (Свірыдава) з месцазнаходжаннем у Жыровіцкім манастыры з залічэннем у штат. З 28.2.1948 епіскап Вялікалуцкі і Тарапецкі. Памёр 29.12.1962.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".