Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » КОРАНЬ - КАРНЕЎСКІ (КОРЕНЬ-КОРНЕВСКИЙ) Ілья Карпавіч
[1872, в. Забор’е Магілёўскай губ. — ?]. Беларус. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую духоўную адукацыю. Да арышту настаяцель Мікалаеўскай царквы ў мяст. Дрыса Віцебскай губ., з 1962 Верхнядзвінск, райцэнтр Віцебскай вобл. Арыштаваны 19.11.1937 у Дрысе па адрасе: вул. Кааператыўная, д. 8. Асуджаны 29.11.1937 з жонкай Анастасіяй Якаўлеўнай Савіцкай і святарамі Паліеўктам Валюжынічам, Ігнатам Фраловым тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» дa 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.11.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа К. і інш. № 21277-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.