Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » КОНАН (КОНОН) Уладзімір Якаўлевіч 

КОНАН (КОНОН) Уладзімір Якаўлевіч

[17.9.1891, мяст. Лужкі Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Шаркаўшчынскі р-н Віцебскай вобл. — пасля 1970]. Скончыў пачатковую школу ў Лужках (1905), настаўніцкую семінарыю ў Маладзечне Мінскай вобл. (1912). З 1.9.1912 выкладаў у 2-класнай школе в. Гедройцы, цяпер Літва (?). Удзельнічаў у 1-й сусветнай вайне. З 1919 настаўнік няпоўнай СШ в. Іказнь, цяпер Браслаўскі р-н Віцебскай вобл. З 1926 выконваў абавязкі псаломшчыка Раства-Багародзіцкага храма ў Лужках. 24.1.1927 ажаніўся з Марыяй Міхайлаўнай Юцкевіч (н. 8.7.1899 у мяст. Глыбокае Дзісенскага пав., цяпер райцэнтр Віцебскай вобл.), гадаваў сыноў Міхаіла (н. 3.12.1927; у 1947 служыў у Савецкай арміі), Мікалая (н. 26.10.1929; педагог; асуджаны 15.7.1948 як «член Саюза беларускіх патрыётаў» да 10 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці; вызвалены ў 1954; скончыў Ленінградскі горны інстытут, працаваў горным майстрам; пасля выхаду на пенсію вярнуўся дадому ў Лужкі; рэабілітаваны 5.2.1990), Уладзіміра (н. 10.3.1942). З 20.9.1939  — настаўнік, з  1.9.1941  — дырэктар 7-класнай школы ў Лужках. 6.9.1942 епіскапам Смаленскім Сцяфанам (Сеўбам) рукапаложаны ў дыякана, 12.9.1942 архіепіскапам Магілёўскім і Мсціслаўскім Філафеем (Нарко) — у святара. 16.9.1942 прызначаны выконваючым абавязкі настаяцеля Мікалаеўскага храма в. Юдыцына Браслаўскага благачыння, цяпер Літва (?). 10.3.1945 мітрапалітам Мінскім і Беларускім Васіліем (Ратміравым) прызначаны настаяцелем Юдыцынскага храма. У 1946 збіты невядомымі да паўсмерці і абрабаваны. 29.9.1949 арыштаваны органамі МДБ. Асуджаны да 1 года і 6 месяцаў зняволення. 16.4.1951 мітрапалітам Мінскім і Беларускім Піцірымам (Свірыдавым) прызначаны настаяцелем Свята-Анненскай царквы в. Крулеўшчына Докшыцкага р-на Віцебскай вобл. Узнагароджаны скуф’ёй (1952), камілаўкай (1956). З 20.12.1961 за штатам.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 336.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".