Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » КЛІНЦОЎ (КЛИНЦОВ) Сцяфан Лазаравіч 

КЛІНЦОЎ (КЛИНЦОВ) Сцяфан Лазаравіч

[17.5.1902, в. Ніканавічы Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Быхаўскі р-н Магілёўскай вобл. — лют. 1980], святар. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў народнае вучылішча (1914). З 1922 псаломшчык Мікалаеўскай царквы ў роднай вёсцы. З 1927 служыў у Георгіеўскім храме в. Сялец (Баланава-Сялец) Быхаўскага р-на. Рукапаложаны ў дыякана (27.10.1929). 15.5.1931 арыштаваны і асуджаны за «супраціў прадстаўніку дзяржаўнай улады» да года зняволення. 12.6.1932 рукапаложаны ў іерэя, прызначаны настаяцелем Свята-Духавай царквы в. Гладкава Чавускага р-на Магілёўскай вобл. З крас. 1935 да жн. 1935 служыў пры архіепіскапе Магілёўскім Паўліне (Крошачкіне). Пасля яго арышту ў пачатку кастр. 1935 вярнуўся ў вёску да бацькоў, працаваў з імі на гаспадарцы. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Са жн. 1941 настаяцель Свята-Троіцкага храма ў Быхаве. У снеж. 1943 эвакуіраваўся ў Мінск. Служыў пры Спаса-Праабражэнскай царкве. Узнагароджаны скуф’ёй (1934), камілаўкай (1943). З  1944 настаяцель Мікалаеўскага храма в. Глухі Быхаўскага р-на. Быў жанаты на Сцяфаніі Іванаўне Сінаменка, гадаваў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 18.7.1950. Прыгавораны асобай нарадай пры МДБ 20.10.1951 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду», «паклёп на савецкую ўладу» і «ўсхваленне А.Гітлера» да 25 гадоў ППК з канфіскацыяй маёмасці. Этапаваны ў адзін з канцлагераў МДБ Іркуцкай вобл. Вызвалены ў ліп. 1956. На радзіму вярнуўся інвалідам. Рэабілітаваны Магілёўскім абл. судом 24.4.1992. Асабовая справа К. № 15032 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР; Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 314.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".