Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » КЛІНДУХОЎ (КЛИНДУХОВ) Леанід Васілевіч
[1891, в Свяцілавічы Рагачоўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Веткаўскі р-н Гомельскай вобл. — 23.9.1937, Віцебск, турма НКВД]. Беларус. Верагодна, сын Васілія Філіпавіча Кліндухова* . Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю (?). У 1920-я г. настаяцель Георгіеўскай царквы ў мяст. Расасна Горацкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Дубровенскі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, гадаваў чацвёра дзяцей. Арыштаваны 9.2.1930. Асуджаны 12.3.1930 са святарамі Полацка-Віцебскай епархіі Пятром Мамыкам, Дзімітрыем Розавым, Міхаілам Саракалетавым і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Зноў арыштаваны 6.8.1937 і 29.8.1937 тройкай НКВД прыгавораны да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) рэабілітаваны пракуратурай Віцебскай вобл. 22.6.1989, па другой 6.5.1989.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.