Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » КІСЛЫ (КИСЛЫЙ) Канстанцін
[25.5.1898, Лэнчыца Калішскай губ., цяпер Польшча — 8.1.1980, Беласток, Польшча], грамадскі і рэлігійны дзеяч, кампазітар. Беларус. З праваслаўнай сям’і. Пачатковую адукацыю атрымаў у Калішы. Падчас 1-й сусветнай вайны з сям’ёй эвакуіраваўся ў Марыупаль, дзе скончыў настаўніцкую семінарыю (1918). Працаваў выкладчыкам спеваў і кіраўніком хору. Потым жыў у Турцыі, у мясцовасці Сан-Сцяфана каля Канстанцінопаля (Стамбула). У 1921 вярнуўся ў Зах. Беларусь, жыў у Слоніме, дзе арганізаваў хор пры Спаса-Праабражэнскім саборы і гарадскі свецкі хор. З 1933 — у Беластоку, стварыў школьны царкоўны хор пры Мікалаеўскім саборы і свецкі хор пры Таварыстве беларускай школы. У другой палове 1930-х г. на іх аснове арганізаваў зводны хор у Беластоку. Пасля ўсталявання ў 1939 у Зах. Беларусі савецкай улады арыштаваны органамі НКВД. Вызвалены ў чэрв. 1941. У ліп. 1941 вярнуўся ў Беласток. Супрацоўнічаў з мясцовым Беларускім аб’яднаннем, аднаўляў хор (з 1942 перайменаваны ў Ансамбль беларускай песні і танца), выступаў з канцэртамі. З чэрв. 1944 у эміграцыі. Жыў у Германіі, з 1948 у Бельгіі. Быў дырыжорам студэнцкага Ансамбля беларускай песні і танца ў Лювэне (Бельгія), выступаў з ім у Бруселі, Лондане, Парыжы, Кёльне, Боне. З мая 1956 жыў у Кліўлендзе (ЗША), прымаў актыўны ўдзел у бел. культурна-грамадскім жыцці. У якасці дырыжора супрацоўнічаў з бел. царкоўна-свецкімі харамі. У 1950-я г. прымаў удзел у рэарганізацыі кліўлендскага хору бел. моладзі ў жаночы ансамбль «Васількі», адкрыў сваю інструментальна-музычную студыю. Ужо цяжка хворы вярнуўся з ЗША у Беласток, дзе і памёр.
Кр.: Garbiñski J., Turonek J. Bia³oruski ruch chrześcijański XX wieku.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.