Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » КІСЛОЎ (КИСЛОВ) Афанасій Грыгор’евіч 

КІСЛОЎ (КИСЛОВ) Афанасій Грыгор’евіч

[1880, с. Тараскіна Себежскага пав. Пскоўскай губ., цяпер Себежскі р-н Пскоўскай вобл., Расія — 23 9.1937, турма НКВД]. Рускі. З сялянскай сям’і. Да 1910 псаломшчык Успенскага храма в. Яслуйжы (Айзкалне) Віцебскай губ., цяпер Латвія. Рукапаложаны ў дыякана (1910), служыў у Раства-Багародзіцкай царкве в. Сіроціна Полацкага пав. Віцебскай губ., дзе ў 1916 рукапаложаны ў іерэя і накіраваны ў прыход в. Жукава (?) Невельскага пав. Віцебскай губ. З 1918 у храме в. Хвошына (?) Віцебскага пав., з 1924 у в. Рудня Віцебскай губ. Па сведчанні дачкі, у другой палове 1920-х г. арыштаваны органамі АДПУ. На допытах неаднаразова катаваны да страты прытомнасці. Пасля вызвалення (1930) перавёўся ў Пскоўскую епархію, служыў у храме с. Прыхабы Себежскага р-на Пскоўскай вобл. Зноў арыштаваны 2.9.1937 у с. Смагіна (знаходзілася ў 2  кіламетрах ад прыхода с. Прыхабы) як «раней рэпрэсаваны царкоўнік». Асуджаны 23.9.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Сям’я К. — жонка Ганна Іосіфаўна і сем дзяцей, малодшаму з якіх было 6 гадоў, — засталася без сродкаў для існавання. Па першай справе рэабілітаваны 29.8.1989, па другой 6.2.1970 Пскоўскім абл. судом.

Кр.: Не предать забвению. Псков; Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".