Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » КІРЫК (КИРИК) Павел 

КІРЫК (КИРИК) Павел

[23.5.1912, в. Оханава Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл. — 20.2.1979, Навагрудчына], протаіерэй. Беларус. Сын Канстанціна Кірыка* . Скончыў Віленскую духоўную семінарыю (1933), Багаслоўскі ф-т Варшаўскага ун-та (1937), Маскоўскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1970). 9.8.1937 ажаніўся з Маргарытай Кубаеўскай (н. 30.8.1917), дачкой протаіерэя Сергія Кубаеўскага. Епіскапам Гродзенскім і Навагрудскім Савам (Саветавым) рукапаложаны ў дыякана (28.8.1937), прасвітара (29.8.1937). З кастр. 1937 місіянер Пастаўскага благачыння, памочнік благачыннага. З ліст. 1937 настаяцель царквы в. Ажуны, цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. З 1.5.1939 служыў у Дзісенскім храме ў гонар іконы Божай Маці «Адзігітрыя», цяпер Мёрскі р-н Віцебскай вобл., штатны законанастаўнік Дзісенскай дзяржаўнай гімназіі (да 17.9.1939). З 1.11.1939 святар Віленскага Свята-Духава сабора. З ліп. 1940 да ліст. 1941 настаяцель царквы в. Гіравая Лемкаўскага благачыння (Польшча). З сак. 1942 да ліп. 1944 сакратар Навагрудскай духоўнай кансісторыі, дырэктар багаслоўска-пастырскіх курсаў, адначасова з верас. 1942 другі святар Навагрудскай Барыса-Глебскай царквы. З 4.10.1944 настаяцель Навагрудскага сабора, навагрудскі благачынны. Узведзены ў сан протаіерэя. З 17.3.1947 настаяцель Пакроўскай царквы ў Клецку, клецкі благачынны. З 25.11.1948 настаяцель храма ў гонар роўнаапостальных Канстанціна і Алены ў Валожыне Мінскай вобл., валожынскі благачынны. З 3.11.1949 служыў у Мікалаеўскай царкве ў Паставах, цяпер райцэнтр Віцебскай вобл., пастаўскі благачынны. Арыштаваны 27.4.1951. Асуджаны асобай нарадай МДБ 5.9.1951 са святаром Яўстафіем Баслыком асобай нарадай МДБ за «антысавецкую агітацыю» дa 10 гадоў ППК. Этапаваны ў Бурапаломскі канцлагер МДБ Горкаўскай чыгункі. Вызвалены 30.8.1956 са зняццем судзімасці. Вярнуўся на радзіму. 27.12.1956 мітрапалітам Мінскім і Беларускім Піцірымам (Свірыдавым) камандзіраваны ў Мікалаеўскі сабор у Бабруйску. З 15.3.1957 настаяцель Свята-Благавешчанскай царквы в. Вялікія Ляды Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. З 8.10.1957 служыў у Свята-Міхайлаўскім храме Жодзіна Смалявіцкага р-на Мінскай вобл. З 23.9.1958 благачынны цэркваў Барысаўскай акругі. З 6.5.1960 настаяцель Спаса-Праабражэнскага храма Шклова Магілёўскай вобл., шклоўскі благачынны. З 6.9.1967 настаяцель Пакроўскага сабора ў Баранавічах, благачынны цэркваў Баранавіцкай акругі. З 22.5.1968 і да апошніх дзён клірык Свята-Духава кафедральнага сабора ў  Мінску. Узнагароджаны паліцай (1946), нагрудным крыжам з упрыгожаннямі (1957), мітрай (1975). Рэабілітаваны 24.8.1992 пракуратурай Віцебскай вобл. Асабовая справа К. з фотаздымкам захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: За Христа пострадавшие; Памятная книжка Гродненской губернии; Архіў Мінскага епархіяльнага упраўлення, ф. 1, в. 2, с. 155.


* У 1900—10-я г. настаяцель Крыжаўздзвіжанскай царквы в.?Харабровічы Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".