Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » КІРКЕВІЧ (КИРКЕВИЧ) Антоній
[15.1.1870 (паводле інш. звестак 1871), мяст. Загародскі Пагост (Пагост-Загародскі) Пінскага пав. Мінскай губ., цяпер Пінскі р-н Брэсцкай вобл. — 1.11.1937, Мінск, турма НКВД], протаіерэй, рэлігійны і грамадскі дзеяч* . Сын Паўла Кіркевіча** . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1892). Прызначаны псаломшчыкам у Казанскую царкву в. Нягневічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. 9.11.1892 рукапаложаны ў іерэя і накіраваны ва Уваскрасенскую царкву в. Вялікая Слабада Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. З 1897 назіральнік царкоўна-прыходскіх школ Мінскага пав. З 1902 казначэй Мінскага павятовага аддзялення Епархіяльнага вучылішчнага савета. З 1905 звышштатны святар Мінскага Кацярынінскага сабора, законанастаўнік 2-класнай царкоўна-прыходскай школы. У 1910-я г. павятовы назіральнік царкоўна-прыходскіх школ Мінска. Быў жанаты, гадаваў дачок Ніну (н. ў 1898), Алену (1902), Яўгенію (1905), Ірыну (1912). Узнагароджаны набедранікам (1901), скуф’ёй (1904), камілаўкай (1911), санам протаіерэя (29.6.1917). Удзельнік з’езда прадстаўнікоў праваслаўнага духавенства і вернікаў Мінскай епархіі 9—10.8.1927. Адзін з ініцыятараў стварэння Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы (1927). У 1930-я г. служыў у царкве св. Марыі Магдаліны на вул. Старажоўскай у Мінску. Арыштаваны 22.7.1937 у Мінску па адрасе: Канатны зав., д. 32. Асуджаны 25.10.1937 з шэрагам свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелей тройкай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 5.4.1989 пракуратурай БВА. Групавая справа К. і інш. святароў № 23379-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Памятная книжка Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 136, в. 1, с. 41145; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии; Гарбінскі БРД; Рэпрэсаваныя...
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.