Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » КЕРНАЖЫЦКІ (КЕРНАЖИЦКИЙ) Іван Гаўрылавіч
[1876, в. Балотчыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — ?], селянін-аднаасобнік. Беларус. З сялянскай сям’і. Да арышту стараста Раства-Багародзіцкай царквы в. Прусы Слуцкага р-на Мінскай вобл. Быў жанаты, меў пяцёра дзяцей. Арыштаваны 28.12.1929 у роднай вёсцы. Асуджаны 13.1.1930 калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў высылкі. Вызвалены ў 1931. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 13.6.1989. Групавая справа К. і інш. № 28025-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: БНДЦЭД; Синодик за веру и церковь Христову пострадавших в Минской епархии.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.