Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » КВЯТКОЎСКІ (КВЯТКОВСКИЙ) Міхаіл Васілевіч 

КВЯТКОЎСКІ (КВЯТКОВСКИЙ) Міхаіл Васілевіч

[1874, в. Белахвостава Невельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Пскоўская вобл., Расія — 7.9.1937, Тара, Омская вобл., турма НКВД]. Рускі. З сям’і свяшчэннаслужыцеля, верагодна, брат Аляксандра Васілевіча Квяткоўскага* . Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У 1920-я г. настаяцель Петра-Паўлаўскай царквы ў мяст. Клясціцы Дрысенскага пав. губ., цяпер Расонскі р-н Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 8.2.1930. Асуджаны 14.3.1930 са святарамі Іаанам Свірыдавым, Іосіфам Шаткоўскім, старастам і актыўнымі прыхаджанамі асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую дзейнасць» дa 5 гадоў ППК. Пасля вызвалення працаваў бухгалтарам у арцелі «Зара» ў в. Петрапаўлаўка Омскай вобл. Зноў арыштаваны 28.7.1937. Прыгавораны 2.9.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» да ВМП. Расстраляны. Па першай справе (захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) рэабілітаваны 28.8.1956 тpыбуналам БВА, па другой 7.5.1962 прэзідыумам Омскага абл. суда.

29.9.1937 у Томска-Асінскім канцлагеры НКВД Новасібірскай вобл. ўзяты пад варту Квяткоўскі Іван Васілевіч (н. ў 1879 у в. Белахвостава), брат Міхаіла Квяткоўскага і, верагодна, Аляксандра Квяткоўскага. 28.10.1937 лагернай тройкай асуджаны за «контррэвалюцыйны сабатаж» да ВМП і 9.11.1937 расстраляны. Рэабілітаваны 14.8.1989.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; Книга памяти жертв политических репрессий Омской области; Боль людская: Книга памяти томичей.


* Рукапаложаны ў іерэя (1893). Служыў у Мікалаеўскай цар­кве в. Сітна (Малое Сітна) Полацкага пав. Віцебскай губ., цяпер Полацкі р-н Віцебскай вобл.

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".