Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » КВЯТКОЎСКІ (КВЯТКОВСКИЙ) Іосіф
[1878, в. Рудзіца Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. — 30.9.1937, Орша, турма НКВД], протаіерэй, сын Уладзіміра Елісеевіча Квяткоўскага* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1898?), рукапаложаны ў іерэя (1900). Прызначаны ў Петра-Паўлаўскі храм в. Гаруцішкі Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. З 1904 настаяцель Крыжаўздзвіжанскай царквы в. Сямёнавічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Уздзенскі р-н Мінскай вобл. У 1910 служыў у Спаса-Праабражэнскім храме в. Рудзіца. З 1911 настаяцель Крыжаўздзвіжанскай царквы в. Цэпра Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. 18.12.1913 пераведзены ў Пакроўскі храм в. Малышэвічы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. З 1916 настаяцель Крыжаўздзвіжанскай царквы в. Багушэвічы Ігуменскага пав., цяпер Бярэзінскі р-н Мінскай вобл. Узнагароджаны нагрудным крыжам. Апошняе месца службы — Пакроўскі храм у Талачыне Віцебскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 7.8.1937 з шэрагам святароў Полацка-Віцебскай епархіі. 15.9.1937 тройкай НКВД за «антысавецкую агітацыю» асуджаны дa ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 19.4.1989 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа К. і інш. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: Описание церквей и приходов Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии; Личный состав епархиального управления; Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.