Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » КВЯТКОЎСКІ (КВЯТКОВСКИЙ) Васілій Іосіфавіч
[1866, Дзвінск Віцебскай губ., цяпер Даўгаўпілс, Латвія — ?]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. У 1920-я г. настаяцель Мікалаеўскага храма в. Дабрыгоры Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобл. Арыштаваны 5.8.1928. Праходзіў па адной справе з актыўнымі прыхаджанамі братамі Аляксандрам Курмілевічам (1895) і Кузьмой Курмілевічам (1888). Асуджаны 18.10.1929 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў высылкі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 24.12.1992 пракуратурай Віцебскай вобл. Групавая справа К. і інш. № 22912-п з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.
Кр.: НАРБ, ІКБР.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.