Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » КАСТРЫЦКІ (КОСТРИЦКИЙ) Пётр Іларыёнавіч
[1886, Магілёў (паводле інш. звестак мяст. Горкі Магілёўскай губ.) — 1938 (?), Магілёў, турма НКВД], святар, службовец. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. У 1910-я г. член губернскага камітэта апякунства аб народнай цвярозасці, саветнік Магілёўскай казённай палаты. У 1920-я г. рукапаложаны ў іерэя (?). У 1930-я г. рахункавод Магілёўскай арцелі інвалідаў. Арыштаваны 28.2.1938. Асуджаны 21.9.1938 тройкай НКВД за «ўдзел у шпіёнска-паўстанцкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 24.12.1957 пастановай трыбунала БВА. Групавая справа К. і інш. № 5070 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.