Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » КАСПЕРСКІ (КАСПЕРСКИЙ) Аляксій Аляксіевіч
[31.5.1895 — 14.7.1965], протаіерэй. Сын Аляксія Касперскага*. З 1919 служыў псаломшчыкам у Гарадзейскай царкве Навагрудскага пав. Рукапаложаны ў іерэя. З 1921 святар Раства-Багародзіцкага храма в. Поўбераг Навагрудскага пав., цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. З 1924 настаяцель Пакроўскай царквы в. Доры, цяпер Валожынскі р-н Мінскай вобл. З 1931 служыў у Пакроўскім храме в. Ёдчыцы, цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. З 1935 у Спаса-Праабражэнскай царкве в. Райца, цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. З 1936 у Міхайлаўскім храме в. Уселюб, цяпер Навагрудскі р-н. Падчас 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. З 1941 настаяцель Свята-Ільінскай царквы ў г.п. Любча таго ж р-на. З 5.3.1945 адбываў пакаранне па арт. 72 КК БССР (антысавецкая агітацыя). 5.3.1953 вызвалены, служыў у Раства-Багародзіцкім храме в. Лахва Лунінецкага р-на Брэсцкай вобл. У 1955 пераведзены ў Іванаўскую вобл. Расіі. З 1958 святар Іванаўскага Спаса-Праабражэнскага кафедральнага сабора.
Жонка Соф’я Сяргееўна апошнія гады жыла ў Маладзечне Мінскай вобл. Памерла ў канцы 1980-х г.
Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.