Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » КАРЭЙША (КОРЕЙША) Гаўрыіл Сцяпанавіч 

КАРЭЙША (КОРЕЙША) Гаўрыіл Сцяпанавіч

[1868, в. Наваселле (Навасёлкі) Смаленскай губ., Расія — ?]. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. З 1908 настаяцель Пакроўскай царквы в. Язёры Магілёўскага пав., благачынны 1-й акругі цэркваў Магілёўскага пав. З 1915 настаяцель Спаса-Праабражэнскага храма ў мяст. Шклоў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. Быў жанаты, меў дачку Кацярыну (н. ў 1905), сыноў Яўгенія (1900), Паўла (1903). Арыштаваны 3.4.1933 у Шклове па адрасе: вул. 1-я Савецкая, д. 115. Асуджаны калегіяй АДПУ 9.6.1933 за «антысавецкую агітацыю» і як «удзельнік контррэвалюцыйнай царкоўна-паўстанцкай арганізацыі» да 3 гадоў высылкі ў Казахстан. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 17.7.1989. Групавая справа К. і інш. № 27605-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НАРБ, ІКБР.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".