Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » КАРП Данііл Якаўлевіч 

КАРП Данііл Якаўлевіч

[17.12.1880, в. Красная Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Карэліцкі р-н Гродзенскай вобл. — 20.6.1982, Карэлічы Гродзенскай вобл.], святар. Беларус. З сялянскай сям’і. Скончыў Навагрудскае вучылішча (1905), курсы псаломшчыкаў пры Жыровіцкім манастыры (1931). Царкоўным чытанню і спевам вучыўся ў Ляданскім і ў Слуцкім манастырах. У 1914 у царкве ў гонар вобраза «Усіх смуткуючых радасць» пры Мінскім вучылішчы сляпых абвенчаны з Вікторыяй Вікенцеўнай Ждановіч (н. ў  1894), меў сына Яўгена (1915), дачку Ніну (1917). У 1915 мабілізаваны і да 1918 служыў ваенным псаломшчыкам пры 18-м Валагодскім палку. У 1919 мітрапалітам Мінскім і Беларускім Мелхіседэкам (Паеўскім) прызначаны псаломшчыкам храма ў мяст. Карэлічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер райцэнтр Гродзенскай вобл. У 1931 епіскапам Гродзенскім і Навагрудскім Аляксіем (Грамадскім) пераведзены ва Усясвяцкую царкву в. Дольная Рута, цяпер Карэліцкі р-н. З 1940 служыў у Дзмітрыеўскім храме в. Шчорсы, цяпер Навагрудскі р-н Гродзенскай вобл. У 1944—47 з-за хваробы без месца. 28.10.1947 мітрапалітам Мінскім і Беларускім Піцірымам (Свірыдавым) прызначаны псаломшчыкам Петра-Паўлаўскай царквы ў мяст. Карэлічы. Арыштаваны 5.11.1950. Асуджаны 11.1.1951 за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Вызвалены датэрмінова. З 9.3.1955 зноў служыў у Карэлічах. 5.10.1958 рукапаложаны ў дыякана, 8.10.1958 — у святара. З 11.11.1958 настаяцель Успенскага храма в. Стараельня Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. 28.6.1960 епіскапам Бабруйскім, вікарыем Мінскай епархіі Ляонціем (Бондарам) прызначаны настаяцелем царквы Усіх Святых в. Дольная Рута. З 28.2.1962 за штатам. Пахаваны на могілках в. Заполле Карэліцкага р-на. Рэабілітаваны 11.12.1958 пленумам Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа К. № 5598 захоўваецца ў архіве УКДБ Гродзенскай вобл.

Кр.: НАРБ, ІКБР; Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с. 316.

 


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".