Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » КАРОТКІ (КОРОТКИЙ) Фёдар Афанасевіч
[1883, Слуцкі пав. Мінскай губ. — 1938 (?), Магілёў, турма НКВД]. Беларус. У 1910-я г. псаломшчык-дыякан Успенскага храма в. Заўшыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Салігорскі р-н Мінскай вобл. 9.2.1915 пераведзены ў Іаана-Прадцечанскую царкву ў мяст. Пагост Слуцкага пав. 31.5.1915 рукапаложаны ў іерэя і прызначаны настаяцелем у Дзімітрыеўскі храм в. Перароў (тагачасны паштовы адрас: ст. Тураў) Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Жыткавіцкі р-н Гомельскай вобл. Арыштаваны 1.3.1938 у Магілёве. Асуджаны 21.9.1938 тройкай НКВД за «ўдзел у шпіёнска-паўстанцкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 24.12.1992 трыбуналам БВА. Групавая справа К. і інш. № 5070 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; Памятная книжка Минской губернии; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.