Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » КАРОТКІ (КОРОТКИЙ) Мікалай Міхайлавіч
[1874, в. Благавічы Чавускага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чавускі р-н Магілёўскай вобл. — ?]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя. Служыў у Крыжаўздзвіжанскім храме в. Замачак Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. З 1912 настаяцель Мікалаеўскай царквы ў роднай вёсцы. Арыштаваны 15.9.1929. Асуджаны 20.1.1930 асобай нарадай НКВД за «антысавецкую дзейнасць» да 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.1.1989 пастановай прэзідыума Вярхоўнага суда СССР. Асабовая справа К. № 9800 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.