Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » КАРЖЭЎСКІ (КОРЖЕВСКИЙ) Міхаіл Васілевіч 

КАРЖЭЎСКІ (КОРЖЕВСКИЙ) Міхаіл Васілевіч

[1873, мяст. Негін Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. — 7.10.1937, Віцебск, турма НКВД]. Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў 4 класы духоўнай семінарыі. На службе з 1895. У пачатку 1900-х г. дыякан-псаломшчык Увазнясенскай царквы ў Горках Магілёўскай губ. 23.9.1906 пераведзены ў Спаса-Праабражэнскі храм у Быхаве. Рукапаложаны ў іерэя. З  1910 настаяцель Свята-Духава храма в. Забор’е Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай губ. У 1920-я г. святар Беларускай аўтаномнай праваслаўнай царквы (абнаўленчай), настаяцель Увазнясенскага храма в. Несіна Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер Лепельскі р-н Віцебскай вобл. У 1929 асуджаны за «сабатаж падатковай палітыкі Савецкай улады». Высланы ў мяст. Коханава (цяпер Талачынскі р-н Віцебскай вобл.). У 1933 вярнуўся ў  Віцебск. Меў дачку Ганну (н., верагодна, у 1897; у  1930-я г. працавала настаўніцай у Віцебскай СШ № 12). Зноў арыштаваны 21 9.1937. Прыгавораны тройкай НКВД 28.9.1937 за «антысавецкую прапаганду» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны 28.7.1956 прэзідыумам Віцебскага абл. суда. Асабовая справа К. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НГАБ, ф.  2786, в. 1, с. 67; Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".