Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » КАРЖАНЕЎСКІ (КОРЖЕНЕВСКИЙ) Яўгеній 

КАРЖАНЕЎСКІ (КОРЖЕНЕВСКИЙ) Яўгеній

[1891, в. Стары Свержань Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Стаўбцоўскі р-н Мінскай вобл. — ?]. Беларус. Сын Уладзіміра Каржанеўскага* . Скончыў Мінскую духоўную семінарыю (1913). З 1914 настаяцель Свята-Іаанаўскай царквы в. Віцкаўшчына Мінскага пав., цяпер Дзяржынскі р-н Мінскай вобл. Быў жанаты, меў двое дзяцей. Арыштаваны 20.7.1929. Праходзіў па адной справе са старастам царквы Віктарам Аляксандравічам Шпакоўскім. Асуджаны 20.11.1929 са святаром Мінскай епархіі Сергіем Рункевічам, дыяканам Слуцкага сабора Пракофіем Зданко і інш. асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 3 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 22.11.1991 пракуратурай Мінскай вобл. Групавая справа К. і інш. № 31910-с з фотаздымкамі захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Неўзабаве пасля суда над святаром арыштаваны шэраг актыўных прыхаджан, сярод якіх былі бацька і брат гісторыка Мікалая Мікалаевіча Улашчыка — Мікалай Феліцыянавіч Улашчык (н. ў 1861) і Павел Мікалаевіч Улашчык (1895).

Кр.: Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67; ф. 136, в. 1, с. 41145.

КАРЖЭЎСКІ (КОРЖЕВСКИЙ) Мікалай Іосіфавіч [1870, в. Чарнянка Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер в. Чорнае (?) Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. — ?], сын або сваяк Іосіфа Васілевіча Каржэўскага. Скончыў духоўную семінарыю. У 1920-я г. дыякан Петра-Паўлаўскага храма ў Магілёве. Арыштаваны 20.6.1927. Асуджаны 13.9.1927 са святаром Канстанцінам Грыневічам і актыўнымі прыхаджанамі Гартынскім Васілём Андрэевічам, Гартынскай Марыяй Мікалаеўнай, Грыгор’евым Пракопам Сцяпанавічам калегіяй АДПУ за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 17.11.1989 пастановай прэзідыума Магілёўскага абл. суда. Групавая справа К. і інш. №  11201 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


* Беларус. Скончыў Мінскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1889). Служыў у Раства-Багародзіцкім храме в.?Стары Свержань. У 1897—1908 настаяцель Спаса-Праабражэнскай царквы в. Пяцеўшчына Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н. Памёр да 1912. Жонка святара Надзея (н. ў 1870) засталася адна з сынамі Яўгеніем і Аляксандрам (у 1910-я г. таксама вучыўся ў?Мінскай духоўнай семінарыі).

 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".