Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » КАРЖАНЕЎСКІ (КОРЖЕНЕВСКИЙ) Данііл Аляксандравіч
[1873, Крынкаўская вол. Беластоцкага пав. Гродзенскай губ., цяпер тэрыторыя Польшчы — кастр. 1937 (?), Магілёў, турма НКВД], верагодна, сын або сваяк Аляксандра Каржанеўскага* . Скончыў духоўнае вучылішча. З 1894 вучыўся ў Мінскай духоўнай семінарыі. Рукапаложаны ў іерэя. У 1902 замяніў бацьку на пасадзе настаяцеля Васілеўскай царквы. Арыштаваны 17.9.1937 у в. Тарасавічы Асіповіцкага р-на. Праходзіў па адной справе са святарамі Мікалаем Вярыгам, Мікалаем Заусцінскім, Сімяонам Зяленскім, Іосіфам Ціхановічам, старастам і актыўнымі прыхаджанамі царквы. Асуджаны 20.10.1937 тройкай НКВД за «контррэвалюцыйную дзейнасць» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 1.9.1963 пастановай Магілёўскага абл. суда. Групавая справа К. і інш. № 8901 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.
9.1.1934 арыштаваны рыбавод рыбнай гаспадаркі «Няпpэйка» Маскоўскай вобл. Каржанеўскі Аляксандр (н. ў 1904 у в. Каpытнае), сын Данііла Каржанеўскага. 7.3.1934 тройкай НКВД асуджаны як «член контррэвалюцыйнай аpганізацыі» да 8 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 15.1.1957 тpыбуналам БВА. Яго асабовая справа № 9923-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр.: Описание церквей и приходов Минской епархии; Памятная книжка Минской губернии; Памятная книжка Минской епархии; Личный состав епархиального управления; НГАБ, ф. 2786, в. 1, с. 67.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.