Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"
Главная » Справочники » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I » Том I » КАРАЗЕЕЎ (КАРАЗЕЕВ) Васілій Паўлавіч
[23.4.1876, в. Альшупты Віцебскай губ. — 13.12.1937, НКВД], селянін-аднаасобнік. У 1920-я г. стараста царквы ў роднай вёсцы. У 1930—31 без суда і следства як «вораг народа» высланы з сям’ёй у Сібір; маёмасць канфіскавана. У 1932 калегіяй АДПУ асуджаны да 3 гадоў ППК. Пасля вызвалення жыў у Алма-Аце, быў старастам Увядзенскай царквы ў час служэння ў ёй архіепіскапа Алма-Ацінскага Ціхана (Шарапава). Зноў арыштаваны 7.12.1937. Асуджаны як «актыўны царкоўнік і перакананы манархіст», які, нібыта, у верас. 1937 «на сходзе царкоўнага актыва (а таксама сярод насельніцтва) праводзіў контррэвалюцыйную прапаганду на карысць Германіі і Японіі. Агітаваў супраць новай канстытуцыі СССР, выказваўся супраць палітыкі партыі і савецкага кіраўніцтва». Асуджаны 10.12.1937 тройкай НКВД да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 19.4.1989 першым нам. пракурора Казахскай ССР.
Кр.: Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.
|
© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.