Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » КАПУСЦІНСКІ (КАПУСТИНСКИЙ) Фанцін Іванавіч 

КАПУСЦІНСКІ (КАПУСТИНСКИЙ) Фанцін Іванавіч

[1863 ці 1866, в. Варанея або в. Варожныя (?) Лепельскага пав. Віцебскай губ., цяпер тэрыторыя Лепельскага р-на Віцебскай вобл. (вёска не існуе) — 7.10.1937, Віцебск, турма НКВД], протаіерэй. Рускі. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў Віцебскую духоўную семінарыю, рукапаложаны ў іерэя (1888). Служыў у дамавой царкве ў гонар вобраза «Усіх смуткуючых радасць» пры турэмным замку ў Віцебску. З 1906—07 настаяцель храма Раства Хрыстова ў Віцебску, законанастаўнік царкоўна-прыходскай школы, казначэй Епархіяльнага апякунства. Меў жонку Лідзію Васілеўну (н. ў 1866) і сына Арсена (жыў у Ашхабадзе, навуковы супрацоўнік). Арыштаваны 8.12.1931 у Віцебску па адрасе: вул. Крапоткіна, д. 5, кв. 2. Асуджаны 14.7.1932 з 15 свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелямі калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» і за «контррэвалюцыйную работу» дa 3 гадоў ППК. На радзіму вярнуўся ў 1935. Зноў арыштаваны 19.9.1937 і 28.9.1937 прыгавораны з 40 свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелямі і актыўнымі прыхаджанамі тройкай НКВД да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны па першай справе 12.9.1989 пракуратурай Віцебскай вобл., па другой 28.7.1956. Справы К. захоўваюцца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі.

 

 


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".