Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » КАНСТАНЦІН (БУЛЫЧОЎ ) 

КАНСТАНЦІН (БУЛЫЧОЎ )

[Канстанцін Якімавіч; 23.12.1858, Арлоў Вяцкай губ., Расія — ?], архіепіскап. З багатай купецкай сям’і. Скончыў фізіка-матэматычны ф-т Санкт-Пецярбургскага ун-та (1881). Працаваў банкаўскім служачым. У 1890 паступіў у Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію, якую скончыў у 1894 са ступенню кандыдата багаслоўя. 29.1.1892 прыняў манашаскі пострыг, рукапаложаны ў іерадыякана (21.2.1892), у іераманаха (7.11.1893). У 1894—96 назіральнік Аляксандра-Неўскага духоўнага вучылішча ў Санкт-Пецярбургу. З 1896 у сане архімандрыта рэктар Віцебскай духоўной семінарыі, старшыня савета Віцебскага епархіяльнага Уладзімірскага брацтва, старшыня гісторыка-статыстычнага камітэта (для складання і апісання цэркваў Полацкай епархіі), старшыня Полацкага епархіяльнага вучылішчнага савета, цэнзар «Полоцких Епархиальных Ведомостей» і пропаведзей, якія прамаўляліся святарамі ў Віцебскім кафедральным саборы. З 1900 рэктар Кіеўскай духоўнай семінарыі. 29.7.1901 у Свята-Троіцкім саборы Аляксандра-Неўскай Лаўры мітрапалітам Санкт-Пецярбургскім Антоніем хіратанісаны ў епіскапа Гдоўскага, вікарыя Санкт-Пецярбургскай епархіі. З 23.4.1904 да верас. 1911 епіскап Самарскі і Стаўрапольскі. З  кастр. 1911 епіскап Магілёўскі і Мсціслаўскі. 6.5.1915 узведзены ў сан архіепіскапа. Удзельнік Памеснага Сабора ў Маскве ў  1917—18. Прыхільнік Патрыяршаства. 23.7.1919 арыштаваны ЧК ў Гомелі. Да 17.5.1920 знаходзіўся ў Іванаўскім канцлагеры. Вызвалены паводле хадайніцтва вернікаў. Прызнаў абнаўленчае царкоўнае кіраванне і ўхіліўся ў раскол. З 1922 абнаўленчы епіскап Магілёўскі. Узведзены ў сан мітрапаліта. У 1925 Патрыяршым Месцаахоўнікам Пятром (Палянскім) і сонмам іерархаў у саборы Данскога манастыра ў Маскве пасля пакаяння зноў прыняты ў зносіны з Рускай праваслаўнай царквою. У 1925, будучы епіскапам Тамбоўскім, стаў адным з арганізатараў грыгарыянскага раскола. З 22.12.1925 (з дня пачатку існавання Часовага вышэйшага царкоўнага савета) мітрапалітам Сергіем (Страгародскім) забаронены ў свяшчэннаслужэнні.

Кр.: Памятная книжка Витебской губернии; Афіцыйны сайт Віцебскай епархіі; Степанов (Русак) В. Свидетельство обвинения. 1993. Т. 3. С. 219; www.fond.ru.

 

 


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".