Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » КАЛАДОЎСКІ (КОЛОДОВСКИЙ) Аляксій Мартынавіч 

КАЛАДОЎСКІ (КОЛОДОВСКИЙ) Аляксій Мартынавіч

[17.3.1872, в. Баранава Веліжскага або Невельскага пав. Віцебскай губ. — ?]. Беларус. Скончыў духоўную семінарыю. У пачатку 1900-х г. дыякан Мікалаеўскага храма в. Бобр Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл., законанастаўнік 2-класнай царкоўна-прыходскай школы. 27.1.1906 рукапаложаны ў іерэя і прызначаны ў Георгіеўскі храм в. Шэйка Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл. У 1930-я г. настаяцель Пакроўскай царквы в. Вялікія Лазіцы Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. Арыштаваны 18.5.1935. Праходзіў па адной справе з актыўнымі прыхаджанамі Пятром Басавым (н. ў  1893), Дзмітрыем Галіноўскім (1891), Васілём Казловым (1876), Андрэем Пусоўскім (1888). Абвінавачваўся ў «правядзенні антысавецкай агітацыі і прапаганды». Вызвалены і рэабілітаваны 24.6.1935 пастановай Шклоўскага раённага аддзела НКВД. Далейшы лёс невядомы. Групавая справа К. і прыхаджан Пакроўскай царквы № 5167 захоўваецца ў архіве КДБ Магілёўскай вобл.

10.2.1938 арыштаваны рабочы чыгуначнай ст. Віцебск бацька дваіх дзяцей, Каладоўскі Андрэй Мартынавіч (н. ў 1882), брат Аляксія Каладоўскага. 28.4.1938 ён асуджаны тройкай НКВД да 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 20.11.1989. Яго асабовая справа № 20448-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; БНДЦЭД.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".