Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » КАЗЛОЎСКІ (КОЗЛОВСКИЙ) Георгій Грыгор’евіч (Георгіевіч) 

КАЗЛОЎСКІ (КОЗЛОВСКИЙ) Георгій Грыгор’евіч (Георгіевіч)

[1870 ці 1871, в. Галіны Чэрыкаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чэрыкаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], святар (абнаўленец). Беларус. З сям’і свяшчэннаслужыцеля. Скончыў 4 курсы духоўнай семінарыі. На службе з 1892. Да 1908 настаяцель Успенскага храма в. Завідаўка Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Добрушскі р-н Гомельскай вобл. Потым (да 1920) за штатам (з-за хваробы). У 1920-я г. святар Беларускай аўтаномнай праваслаўнай царквы (абнаўленчай), служыў у Раства-Багародзіцкім храме в.  Пышачы (тагачасны паштовы адрас: ст. Ухвала), цяпер Крупскі р-н Мінскай вобл., потым — у Ільінскай царкве в. Верамейкі Чэрыкаўскага пав. Арыштаваны 19.2.1932. Асуджаны 23.7.1932 з фельчарам Верамееўскага медыцынскага пункта Міхаілам Гапеевым калегіяй АДПУ за «антысавецкую агітацыю» да 3 гадоў пазбаўлення волі. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 16.1.1989 пастановай прэзідыума Вярхоўнага суда СССР. Групавая справа К. і інш. № 11176 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Разам з К. арыштаваны, асуджаны да 3 гадоў ППК і рэабілітаваны яго сын Мікалай Казлоўскі (н. ў 1903 у в. Галіны). Далейшы яго лёс таксама невядомы.

Кр.: Памятная книжка Могилевской губернии; НГАБ, ф. 2786, в.  1, с. 67.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".