Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » КАЖЭЎНІКАЎ (КОЖЕВНИКОВ) Аляксій Мікалаевіч 

КАЖЭЎНІКАЎ (КОЖЕВНИКОВ) Аляксій Мікалаевіч

[1917— пасля 1980], протаіерэй. Атрымаў сярэднюю спецыяльную (або вышэйшую) адукацыю. Да 1941 буравы майстар Геалагічнай партыі Днепра-Нёманбуда, адказны за правядзенне буравых работ на рацэ Шчара ад вусця (каля в. Дзераўная, цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл.) да Слоніма. 18.8.1941 архіепіскапам Гродзенскім і Беластоцкім Венедыктам (Бабкоўскім)* камандзіраваны ў  Слонім для выканання абавязкаў псаломшчыка і дыякана ў Свята-Троіцкім храме. З 7.12.1941 пазаштатны член кліра Жыровіцкага Успенскага манастыра. 25.9.1942 упраўляючым Навагрудскай епархіяй епіскапам Віцебскім і Полацкім Афанасіем (Мартасам)** прызначаны протадыяканам Навагрудскага Мікалаеўскага кафедральнага сабора, потым вярнуўся ў Жыровіцкі манастыр. 27.6.1943 архіепіскапам Магілёўскім і Мсціслаўскім Філафеем (Нарко) рукапаложаны ў іерэя Петра-Паўлаўскай царквы в. Пярэжыры, цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. 27.10.1944 архіепіскапам Мінскім і Беларускім Васіліем (Ратміравым) прызначаны настаяцелем Свята-Троіцкага храма в. Дзераўная, цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. 5.11.1946 узнагароджаны камілаўкай. У другой палове 1940-х г. рэпрэсаваны, высланы за межы Беларусі. З 19.11.1950 да 22.5.1956 чорнарабочы камбіната № 18 Міністэрства будаўніцтва прадпрыемстваў нафтавай прамысловасці. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. 6.6.1961 архіепіскапам Мінскім і Беларускім Варлаамам (Барысевічам) узведзены ў сан протаіерэя. Да 2.9.1975 настаяцель Крыжаўздзвіжанскай царквы в. Мацвеевічы Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл., потым служыў у Свята-Сімяонаўскай царкве в. Малеч таго ж р-на. З 19.10.1979 за штатам.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1, в. 2, с.


* Н. 28.2.1876 у в. Завалочча Апочацкага пав. Пскоўскай губ. Вучыўся ў Пскоўскай духоўнай семінарыі (1902—05), Юр’еўскім ун-це. Рукапаложаны ў іерэя (1905). У 1914—37 служыў у саборнай царкве ў Навагрудку, цяпер Гродзенскай вобл. Пасля смерці жонкі, пастрыжаны ў манашаства (14.5.1937). Да 1941 архімандрыт, настаяцель Жыровіцкага Успенскага мужчынскага манастыра. 17.3.1941 хіратанісаны ў епіскапа Брэсцкага, вікарыя Гродзенскай епархіі. У крас. 1942 узведзены ў сан архіепіскапа Гродзен­скага і Беластоцкага. У 1944 выехаў у Германію. З 1946 у?Рускай Праваслаўнай Зарубежнай Царкве. З 19.9.1950 кіраваў Берлін­скай епархіяй. Памёр 3.9.1951 у Мюнхене.
** Свецкае імя: Антон Вікенцевіч; н. 21.9.1904 у в. Завітая, цяпер Нясвіжскі р-н Мінскай вобл. 4.1.1927 пастрыжаны ў манашаскі сан. 8.3.1942 хіратанісаны ў епіскапа Віцебскага і Полацкага. У 1944 выехаў на Захад, праз некаторы час у Аўстралію, дзе да 1954 рэдагаваў час. «Православный христианин». Потым пераехаў у Аргенціну. Архіепіскап Буэнас-Айрэскі і Аргенціна-Парагвайскі. Памёр 3.11.1983.


Поддержка проекта: Betboom
 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".