Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » КАВАЛЕНКА (КОВАЛЕНКО) Анісім Аляксандравіч 

КАВАЛЕНКА (КОВАЛЕНКО) Анісім Аляксандравіч

[1882, в. Княжыцы Магілёўскага пав. цяпер Магілёўскі р-н — ?], свяшчэнна- або царкоўнаслужыцель. Беларус. З сялянскай сям’і. У 1920-я г., верагодна, служыў у Георгіеўскай царкве в. Высокае Магілёўскага пав., цяпер Шклоўскі р-н Магілёўскай вобл. Арыштаваны 30.12.1929. Праходзіў па адной справе з дыяканам Пятром Крымскім і  актыўнымі прыхаджанамі Іванам Быкоўскім (н. ў 1866), Міхаілам Дурасевічам (1901), Уладзімірам Станкевічам (1898). Асуджаны 10.4.1930 асобай нарадай пры АДПУ за «антысавецкую агітацыю» дa 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 8.7.1989 пракуратурай Магілёўскай вобл. Групавая справа К. і інш. № 10513-сн захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

22.9.1936 арыштаваны вартаўнік склада чыгуначнай станцыі «Магілёў» Каваленка Іван Аляксандравіч (н. ў 1879 у в. Ільінка Магілёўскага пав., цяпер Магілёўскі р-н), верагодна, брат Анісіма Каваленкі. 30.12.1936 калегіяй АДПУ асуджаны за «антысавецкую прапаганду» да 5 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 4.1.1990 прэзідыумам Вярхоўнага суда БССР. Асабовая справа К. № 13441 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобл.

Кр.: БНДЦЭД.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".