Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » КАБАЕЎ (КАБАЕВ) Генадзій Нікіфаравіч 

КАБАЕЎ (КАБАЕВ) Генадзій Нікіфаравіч

[?, мяст. Уваравічы Гомельскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Буда-Кашалёўскі р-н Гомельскай вобл. — ?]. Скончыў духоўную семінарыю (?). Паводле сведчання Іаана (Мацвеенкі) «у 1930-я г. К. быў рукапаложаны ў іераманаха». Паводле сведчання ў 1948 настаяцеля Мікалаеўскай царквы в. Дудзічы Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. Пятра Валадзько «К. да арышту ў 1937 служыў ва Уваскрасенскім саборы ў Оршы». Але як сведчыў настаяцель Свята-Ільінскага прыхода Оршы іераманах Варсанофій (Памінальны) і епархіяльны рэвізор Бычкоўскі «К. свяшчэнна- або царкоўнаслужыцелем у 1930-я г. не быў». Арыштаваны 19.9.1937. Асуджаны за «антысавецкую агітацыю» да 10 гадоў ППК. Этапаваны ў адзін з канцлагераў ГУЛАГа. 24.12.1948 архіепіскапам Мінскім і Беларускім Піцірымам (Свірыдавым) прызначаны настаяцелем Успенскай царквы мяст. Гарадок Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. Зноў арыштаваны ў канцы лют. 1949. 22.3.1949 прыгавораны да 8  гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.

Кр.: Архіў Мінскага епархіяльнага ўпраўлення, ф. 1., в. 1, с. 339.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".