Справочники писателя, историка, энциклопедиста Леонида Морякова "Репрессированные общественные и культурные деятели Беларуси"

Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I

Главная » Справочники  » Репрессированные православные священно- и церковно-служители Беларуси, 1917-1967. Т. I  » Том I  » ІНАКЕНЦІЙ (ЛЯЦЯЕЎ) 

ІНАКЕНЦІЙ (ЛЯЦЯЕЎ)

[7.6.1881 — 14.12.1937, ГУЛАГ], архіепіскап. У 1907 пастрыжаны ў манашаства, рукапаложаны ў дыякана. Скончыў Казанскую духоўную акадэмію са ступенню кандыдата багаслоўя (1909), рукапаложаны ў іераманаха, прызначаны выкладчыкам Іркуцкай царкоўна-настаўніцкай семінарыі. З 1911 назіральнік Іркуцкага духоўнага вучылішча. З 23.1.1913 загадчык Іркуцкай семінарыі, настаяцель Уладзімірскага манастыра ў сане архімандрыта. З 6.3.1914 загадчык Палтаўскай царкоўна-настаўніцкай школы, настаяцель Самсонаўскай царквы (знаходзілася на полі, дзе адбылася Палтаўская бітва). 7.11.1921 хіратанісаны ў епіскапа Клінскага, вікарыя Маскоўскай епархіі. У 1922 ухіліўся ў абнаўленчы раскол. Прызначаны на Екацярынінскую кафедру. У чэрв. 1923 прынёс пакаянне і прыняты ў  зносіны з РПЦ. З 15.10.1923 епіскап Стаўрапольскі і Кубанскі. У жн. 1924 прызначаны часова кіруючым прыходамі Полацка-Віцебскай епархіі, дзе паспяхова змагаўся з абнаўленцамі. 12.4.1925 падпісаў акт аб перадачы вышэйшай царкоўнай улады мітрапаліту Круціцкаму Пятру (Палянскаму), месцазахавальніку Патрыяршага прастола РПЦ. З 1.10.1927 епіскап Растоўскі, вікарый Яраслаўскай епархіі, з 2.11.1927 — Падольскі, з  18.5.1932  — Уладзімірскі і Суздальскі, з 5.2.1935  — архіепіскап Харкаўскі. Арыштаваны 20.7.1936. Абвінавачваўся ў «контррэвалюцыйнай прапагандзе». Асуджаны 27.1.1937 да ППК (тэрмін невядомы). Этапаваны ў Сібірскі канцлагер НКВД Новасібірскай вобл. (Марыінск). 8.12.1937 лагернай тройкай прыгавораны за «антысавецкую агітацыю сярод зняволеных» да ВМП. Расстраляны. Па першай справе рэабілітаваны 25.10.1989 пракуратурай Харкаўскай вобл., па другой — 21.1.1958 пастановай прэзідыума Кемераўскага абл. суда.

Кр.: Кривонос Ф., свящ. Очерки из истории Витебска 20—30 гг. ХХ  ст. // Витебские Епархиальные Ведомости. 2001. № 1 (2). С. 25; www.kuz.pstbi.ccas.ru.


 
 

© Леонид Моряков, 1997-2016.
Использование материалов сайта для публикаций без разрешения автора запрещено.

Создание и дизайн сайта - студия "Каспер".